За 7 месяцаў наймальнікі звольнілі больш за 413 тысяч беларусаў



За сем месяцаў года на флагманскіх кампаніях Беларусі было звольнена 413 тысяч 600 чалавек, паведамляе сайт banki24.by.  Прычым колькасць звольненых значна перавысіла колькасць прынятых на працу за той жа перыяд — іх было толькі 364 тысячы чалавек.  Такім чынам, флагманскія кампаніі краіны страцілі амаль 50 тысяч чалавек.

Прычыны звальнення могуць быць рознымі: выхад на пенсію, пераход на працу ў малое прадпрыемства, заснаванне ўласнага бізнесу ці эміграцыя.

Варта адзначыць, што сёлета ў параўнанні з 2020-м вырасла колькасць звольненых за прагулы і іншыя парушэнні дысцыпліны. Павялічылася і колькасць людзей, якія страцілі працу ў выніку ліквідацыі арганізацый або скарачэння кадраў.

Фота: sputnik.by