За год беларускі рубель патаннеў на 25%



Самы вялікі абвал адбыўся ў снежні – амаль на 10 працэнтаў. У пачатку году адзін даляр па курсе Нацбанка каштаваў 9510 беларускіх рублёў. На 31 снежня галоўны банк краіны ўстанавіў курс у 11 850 рублёў за даляр. З еўра сітуацыя была трохі іншай. Так, за год курс еўрапейскай валюты паводле Нацбанку павысіўся з 13080 да 14380 беларускіх рублёў. Горш сябе адчуваў расейскі рубель, які ў адрозненні ад астатніх валют не падвышаўся ў кошце, а наадварот – паніжаўся. За год патанненне расейскага рубля ў дачыненні да беларускага адбылося на 26,16%. Як піша інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, горш за ўсё ішлі справы сёлета з украінскай грыўнай. Так, грыўна патаннела за год на 35,1% у дачыненні да беларускага рубля.

Беларускае Радыё Рацыя