За год колькасць ІП у Беларусі скарацілася на 3,3%



Паводле дадзеных на 1 снежня 2016 года ў Беларусі дзейнічала 142,8 тыс. юрыдычных асоб і 249,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Колькасць юрыдычных асоб у параўнанні з дадзенымі на 1 снежня 2015 года павялічылася на 0,5% (на 1 студзеня 2016 года — вырасла на 0,9%), колькасць ІП — скарацілася на 3,3% (на 2,4%).

Найбольшая колькасць юрыдычных асоб знаходзіцца ў Менску — 50.721 (за год іх колькасць павялічылася на 2,4%). У Менскай вобласці — 26.498 (павелічэнне на 0,8%), у Берасцейскай — 14.613 (на 0,03% больш), Гомельскай — 13.916 (на 1,5% менш), Віцебскай — 13.279 (на 2,8% менш) , Магілёўскай — 12.178 (на 0,1% больш), Гарадзенскай — 11.640 (на 1,2% менш).

Найбольшая колькасць ІП таксама знаходзіцца ў Менску — 80.406 (за год іх колькасць знізілася на 1,2%). У Менскай вобласці — 37.800 (павелічэнне на 0,3%), у Берасцейскай — 32.845 (на 4% менш), Гомельскай — 26.966 (на 4% менш), Гарадзенскай — 25.784 (на 7,5% менш), Віцебскай — 22.438 (на 8,3% менш), Магілёўскай — 23.232 (на 4,2% менш).

Удзельная вага арганізацый дзяржаўнай і з доляй дзяржавы формаў уласнасці склала 12,7% у агульнай колькасці дзейных арганізацый (на 1 снежня 2015 года — 12,8%).

З 142,8 тыс. дзейных арганізацый у сферы вытворчасці ажыццяўлялі дзейнасць 33,6 тыс. (23,5% агульнай колькасці), у сферы паслуг — 109,2 тыс. (76,5%).

belapan.by