За год колькасць занятых у эканоміцы Беларусі знізілася на 71,2 тыс. чалавек



У эканоміцы Беларусі ў сакавіку 2017 года было занята 4 млн 372,6 тыс. чалавек, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Для параўнання: у сакавіку 2016 года — 4 млн 443,8 тыс.

Такім чынам, за год колькасць занятых скарацілася на 71,2 тыс. чалавек.

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец сакавіка 2017 года склала 43,4 тыс. чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец сакавіка 2017 года — 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец сакавіка 2016 года — 1,2%).

Эксперты зніжэнне занятасці звязваюць з некалькімі фактарамі, у тым ліку аптымізацыяй колькасці работнікаў у многіх сферах, адтокам працоўнай сілы за мяжу, а таксама дэмаграфічнымі.

belapan.by