За польскі крэдыт у Гародні пабудуюць гандлёва-забаўляльны цэнтр



Польскі банк выдаў крэдыт у 55 мільёнаў еўра на будаўніцтва цэнтру  Trinity ў Гародні. Фірма “Трыніці Інвест”, якой валодаюць уласнікі гарадзенскай “Контэ Спа” сям’я Байко, атрымала 245 млн злотых крэдыту на будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтру ў горадзе. Дамову з польскім банкам BGK падпісалі 16 снежня. Крэдыт забяспечвае польская ўрадавая праграма фінансавай падтрымкі экспарту. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва з’яўляецца фірма Unibep з Бельска Падляшскага.

У красавіку 2015 года яна падпісала з “Трыніці Інвест” дамову на амаль 66 млн еўра. З іх каля 10 млн меў заплаціць беларускі інвестар.

Збудаваць гандлёва-забаўляльны цэнтр плануецца да канца 2018 году, піша партал money.pl.