Запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасці зноў пачалі расці



За красавік 2018 года запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый беларускай прамысловасці павялічыліся на 181,6 млн рублёў і на 1 траўня склалі 4 млрд 458,5 млн рублёў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў студзені—красавіку склалі 63,7% супраць 68,7% за такі ж перыяд 2017 года.

Летась запасы гатовай прадукцыі са студзеня па красавік пастаянна раслі, затым зніжаліся некалькі месяцаў запар (у жніўні яны зменшыліся на 85,5 млн, у ліпені — на 30,5 млн рублёў, у чэрвені — на 186 млн, на маі — на 141,6 млн). Іх рост аднавіўся ў верасні (на 70,9 млн рублёў). У кастрычніку яны павялічыліся яшчэ на 114,3 млн рублёў, лістападзе — на 124 млн, снежні — на 13,6 млн рублёў.

За студзень 2018 года запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый прамысловасці павялічыліся на 363,1 млн рублёў і на 1 лютага склалі 4 млрд 213,6 млн рублёў. За люты яны павялічыліся на 137,5 млн рублёў і на 1 сакавіка склалі 4 млрд 351,1 млн рублёў. У сакавіку запасы на складах зменшыліся на 87,9 млн рублёў і на 1 красавіка склалі 4 млрд 276,9 млн рублёў.

Па выніках студзеня—красавіка найбольшы ўзровень складскіх запасаў быў на прадпрыемствах Мінскай вобласці (88,5% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці). Затым ідуць Мінск (85,3%), Гродзенская (80,4%), Брэсцкая (79,9%) і Магілёўская (77,5%) вобласці.

Найменшы ўзровень складскіх запасаў традыцыйна зафіксаваны ў Віцебскай (38,7%) і Гомельскай (27,7%) абласцях, дзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчыя заводы.

Найбольш высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі ў студзені—красавіку назіраўся ў вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (у 3 разы перавысіў сярэднямесячны аб’ём вытворчасці), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў, а таксама вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (у 1,7 разу).

У горназдабыўной прамысловасці суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 8,3% (на 1 мая 2017 года — 14,9%), у апрацоўчай — 75,3% (82,5%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 80,7% (67,3%), дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіне, выдавецкай дзейнасці — 80,7% (119,1%). У металургічнай вытворчасці гэты паказчык на 1 мая гэтага года склаў 29% (41,7%), у вытворчасці электраабсталявання — 84,3% (116,5%), гумовых і іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 103,7% (103,5%), транспартных сродкаў і абсталявання — 122,9% (179,4%).   БелаПАН