Завод па перапрацоўцы смецця адкрыўся ў Шчучыне



Для Шчучына гэта вялікі камунальны праект. Палічылі: кожны год у райцэнтры выкідваюць 5 тысяч тон смецця. Роўна столькі на максімальных магутнасцях можа перапрацаваць устаноўленая лінія па сартаванні адходаў. Штодня на канвеер адпраўляюць пластык, паперу, шкло, каляровыя металы. 

За дзень праз рукі работнікаў праходзіць да 20 тон смецця. Лінію закупілі па дзяржпраграме, астатняе набылі або дапрацавалі самі.

За год Гарадзенская вобласць выпрацоўвае да мільёна тон камунальных адходаў. Хаваць іх на палігонах ўжо немагчыма – не хапае месца. Таму ў бліжэйшыя пяць гадоў у Лідзе і Ваўкавыску маюць намер пабудаваць сучасныя смеццесартавальная заводы.

ont.by

Фота izgrodno.com