Зноў даражэе праезд у грамадскім транспарце
Год таму
Адна паездка будзе каштаваць 4 тысячы рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы дзяржаўнага прадпрыемства «Менсктранс» Ірыну Якубоўскую.
Такім чынам, праезд даражэе на 300 рублёў. Купіць талончык у кіроўцы будзе каштаваць 4,5 тысячы. Дакладную дату падвышэння тарыфу ў «Менсктрансе» назваць пакуль не змаглі.
Папярэдняе павышэнне коштаў на праезд адбылося 1 красавіка 2014 года. Тады праезд падаражэў з 3000 да 3700 рублёў за паездку.