Зварот закладу за тару ўвядуць да 2020 года



Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі падрыхтавала праект указа аб стварэнні і функцыянаванні ў Беларусі дэпазітна-закладной сістэмы збору тары, паведамляе БелТА са спасылкай на ведамства. 

Сутнасць новай сістэмы заключаецца ў тым, каб эканамічна стымуляваць вяртанне выкарыстанай спажыўцом тары для яе далейшай перапрацоўкі. Гаворка ідзе пра збор шкляных і ПЭТ-бутэлек, а таксама металічных слоікаў з-пад напояў. Выпіўшы напой, пакупнік можа выкінуць пустую тару ў кантэйнер і страціць суму закладу або здаць у тарамат, усталяваны ў краме, і вярнуць яе. Такім чынам, сума закладу не павялічвае выдаткі спажыўца. Яна можа скласці прыкладна 20 капеек.

Новую сістэму плануюць укараняць з прыцягненнем інвестара, якога вызначаць па конкурсе. Плануецца, што новы механізм запрацуе да 2020 года.

Фота: raseiniaitv.lt