У Гародні затрымалі Наталлю Малец



Учора, 16 лютага, у Гародні затрымалі Наталлю Малец разам з дачкой.

Дачка Наталлі распавяла, што падчас затрымання, калі маці адмовілася паказваць свой тэлефон сілавікам, яе ўзялі за валасы са словамі: „Ты яшчэ не зразумела, хто тут улада?”

Цяпер дакладнае месцазнаходжанне Наталлі невядомае, але блізкія мяркуюць, што яна можа быць у ІЧУ Гародні.

[manual_related_posts]