10-гадовая Ядвіга Малашчанка з Баранавічаў хоча вучыцца па-беларуску



10-гадовая Ядвіга Малашчанка з Баранавіч да гэтага часу не ведае, ці будзе навучацца ў 5-ым класе гімназіі № 4 па-беларуску. Сям’я чакае адказу.

IMG_3816

Дзяўчынка не намерана вучыцца па-расейску, – кажа яе мама Таццяна Малашчанка:

– Вось гэта мне невядома, ці будзе яна займацца ў беларускім класе, але, што па-расейску яна займацца не будзе – гэта яна мне гаворыць кожны дзень. Я не ведаю, што фактычна рабіць у гэтай сітуацыі. Не ўспрымае яна навучанне па-расейску. Нешта трэба рабіць. Міністэрства адукацыі адказала на нашу карысць: калі нават адзін вучань хоча навучацца па-беларуску, яны мусяць арганізаваць гэты працэс.

IMG_3817

Нядаўна, знаходзячыся ў сярэдняй школе № 40 Магілёва, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік звярнуў увагу на неабходнасць папулярызацыі больш шырокага выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі.

IMG_3824

IMG_3779

Магчыма, гэта падштурхне баранавіцкіх чыноўнікаў на рашэнне пытання на карысць адданай беларускі Ядвігі Малашчанкі?

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя