10 тысяч рублёў для першага сацыяльнага прадпрыемства ў Гародні
Прадстаўнікі гарадзенскага дзіцячага хоспіса выйгралі 10 тысяч рублёў (а гэта пяць тысяч даляраў) падчас конкурсу сацыяльных стартапаў SAP UP у Менску. На гэтым конкурсе, дзе бралі ўдзел 140 праектаў, гарадзенцы прадставілі праект адаптыўнага адзення для людзей з інваліднасцю і грошы пойдуць на стварэнне першага ва Усходняй Еўропе сацыяльнага прадпрыемства.
Пра перамогу ў конкурсе распавялае дырэктарка гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка:
– Тры складнікі, якія на 100 адсоткаў адпавядаюць значэнню сацыяльнага прадпрыемства, таму мы вырашылі паспрабаваць. Ну, і ў нас атрымалася. З аднаго боку, так падаецца, што гэта вялікія грошы. Але калі мы пачалі лічыць, то аказалася, што насамрэч гэта не так і шмат, каб зрабіць добры старт. Таму мы зараз у працэсе падліку: першапачаткова ці зрабіць нам пашыў адзення на аўтсорсінг і вось наймаць людзей з інваліднасцю на працу другім этапам.
Штуршком для стварэння праекта для конкурсу сацыяльных стартапаў SAP UP стала для гарадзенскага хоспіса адмова ва ўдзеле ў Grodno Fashion Show, калі арганізатары палічылі, што праект хоспіса “Святаяннік” не падыходзіць для паказаў з-за невысокай якасці і тэхнічных прычынаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня