10-я гадавіна тэракту ў менскім метро (абноўлена)



У Беларусі ўзгадваюць ахвяр тэракту ў менскім метро на станцыі «Кастрычніцкая». Беларусы нясуць кветкі да памятнага знака.

Паводле Tut.by, на Кастрычніцкай дзяжураць два аўтазакі і некалькі бусаў, шмат міліцыі каля метро. 

* * * 

Сёння, 11 красавіка, — дзясятыя ўгодкі тэракту на станцыі “Кастрычніцкая” менскага метро.

Выбух адбыўся 11 красавіка 2011 года ў 17:56 на платформе станцыі, у гадзіну пік. Выбухнула самаробнае выбуховае прыстасаванне. У гэты момант на станцыі знаходзілася каля 300 чалавек, яшчэ некалькі соцень былі ў цягніку, што прыехаў у бок станцыі “Інстытут Культуры”. Непасрэдна ад выбуху і пасля, у шпіталях, загінулі 15 чалавек, больш за 400 пацярпелі.

Вінаватымі ў выбуху — не толькі ў гэтым, былі прызнаныя 25-гадовыя хлопцы: Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Іх потым прысудзілі да смяротнага пакарання і расстралялі. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Тут.бай