100-ая гульня праекта «Мазгабойня» ў Гародні



Інтэлектуальная забаўляльная гульня праекта «Мазгабойня» ў Гародні адзначыла соты раз правядзеннем вялікага спабору ў забаўляльным цэнтры «Галактыка» з удзелам амаль 300 гарадзенцаў.

Пра адметнасць спабору распавядае адзін з яе арганізатараў Андрэй:

Сотая гульня адрознівалася тым, што была незвычайная, з колерамі ў пытаннях: у кожным пытанні быў зашыфраваны канкрэтны колер, таму можна было, нават калі не ведаеш адказу, вылічыць, дайсці да таго, каб адказаць правільна. У час сённяшняй гульні мы ўручалі шмат падарункаў, якія дагэтуль разыгралі ў сацыяльных сетках ВКонтакте і Instagram: і там, і там па 100 падарункаў. І сёння людзі іх атрымалі. Гэта былі і магніты, і значкі, і цішоткі і г.д.

На думку гульцоў праекта, гэтая гульня дазваляе атрымаць новыя веды:

– Гульня, якая паказвае разнастайнасць ведаў, дазваляе кожнаму з рознымі ведамі паўдзельнічаць і адчуць сябе нядурнем.

– Выпрабаваць сваю логіку ў нейкіх пытаннях. Мне гэта падабаецца. Акрамя ўсяго, на гэтых гульнях я сустракаюся з сябрамі. Мы заўжды праводзім весела час. Я задаволена гэтай гульнёў, гуляю з 2014 года.

Угулам у «Мазгабойні» за 4 з паловай гады яе правядзення ў Гародні прыняло ўдзел больш за тысячу гарадзенцаў рознага ўзросту ад 18 да 70 гадоў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня