11 гадоў калоніі за прабітыя колы машын праўладнага аўтапрабегу



Адзінаццаць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму такі прысуд вынес суд Полацкага раёна жыхару Наваполацка Руслану Слуцкаму. Яго прызналі вінаватым у „акце тэрарызму” і „замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін”.

Руслан Слуцкі з сям’ёй. Фота: spring96.org

Руслану Слуцкаму 38 гадоў. Ён — рамеснік. „Актам тэрарызму” прызналі раскідванне ім у лістападзе 2020-га самаробных „яжоў” і металічных шыпоў перад праездам на Віцебшчыне машын праўладнага аўтапрабегу пад чырвона-зялёнымі сцягамі. Тады колы былі прабітыя ў чатырох легкавых аўтамабілях. Крымінальную справу спачатку пачалі па артыкуле „Хуліганства”.

Пацярпелымі суд прызнаў больш за 70 чалавек, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу. Таксама Руслана Слуцкага прызналі вінаватым у спробе замыкання рэек на чыгунцы ў Полацкім раёне ў кастрычніку 2020 года. Сваю віну ён прызнаў часткова.

[manual_related_posts]