11-гадовая дзяўчынка захварэла ў санаторыі і памерла ў бальніцы



Следчае ўпраўленне УСК па Гомельскай вобласці праводзіць праверку па факце смерці 2 траўня ў Петрыкаўскай раённай бальніцы 11-гадовай жыхаркі гарадскога пасёлка Брагін.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, праводзіцца комплекс праверачных мерапрыемстваў, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дзяўчынка з класам была на аздараўленні ў санаторыі „Пціч” (Петрыкаўскі раён). У яе здарылася недамаганне, дзіця змясцілі ў Петрыкаўскую раённую бальніцу, дзе яна памерла. Пра прычыны смерці пакуль невядома.

Нядаўна ў Гомелі памерла 10-гадовая жыхарка Гомельскага раёна. Увечары 12 сакавіка дзіця дома адчула рэзкае пагаршэнне самаадчування, болі ў жываце. Бацькі выклікалі хуткую дапамогу, дзіця даставілі ў бальніцу. У ноч з 12 на 13 сакавіка дзяўчынка памерла ў аддзяленні рэанімацыі. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначаная комплексная судова-медыцынская экспертыза. На сённяшні дзень яшчэ праводзіцца праверка па гэтым факце, удакладніла Крываногава.

belapan.by