11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў



Сёння – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён усталяваны ў гонар знакавай гістарычнай падзеі. 11 красавіка 1945 года амерыканскія войскі вызвалілі адзін з самых вялікіх нацысцыкіх канцлагераў – Бухенвальд. На той момант у канцлагеры вязні паднялі паўстанне і трымалі абарону ў чаканні на дапамогу.

Чалец пінскага габрэйскага таварыства Анатоль Маўшук адзначае, што такія падзеі прымушаюць задумацца, як не страціць чалавечае аблічча:

– Трэба ўяўляць сябе ў гэтых абставінах, каб зразумець, як гэта ўсё пачалося, з чаго. І што ў якісьці момант людзі не спынілі гэта і падзяліліся на ахвяраў і катаў. Як толькі чалавек адкаціўся ў сваіх поглядах да племянной маралі: то бок, той, хто належыць да майго племені, да майго народу – гэта людзі, а ўсе астатнія – не, гэтага аказваецца дастаткова, каб з астатнімі зрабіць усё што заўгодна.

Гісторыкамі агучваецца лічба 18 мільёнаў чалавек, якія прайшлі праз нацысцкія  канцлагеры – 11 мільёнаў загінула.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: abatskinfo.ru