12 светлых і пазітыўных датаў найноўшай гісторыі Беларусі



У звязку з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч Беларускае Радыё Рацыя пастаралася прыпомніць іншыя станоўчыя даты ў найноўшай гісторыі нашай краіны. Прадстаўляем сваю версію гэтых падзей у храналагічным парадку.

 26 студзеня 1990 – Беларуская мова Вярхоўным Саветам БССР была абвешчана ў Беларусі адзінай дзяржаўнай.

41

27 ліпеня 1990 – Вярхоўным Саветам была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

42

25 жніўня 1991 – Вярхоўны Савет БССР надаў “Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” канстытуцыйны статус і прыпыніў дзейнасць Камуністычнай Партыі Беларусі.

433

4333

19 верасня 1991 – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб змене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацверджана “Пагоня”, Дзяржаўным сцягам – бела-чырвона-белы сцяг.

44

Генерал Пётр Чавус уручае сцяг 11-й гвардзейскай мотастралковай брыгадзе. Фота: асабісты архіў.

8 снежня 1991 – У Віскулях (Белавежская пушча) былі падпісаныя пагадненні пра дэнансацыю дамовы аб утварэнні  СССР і спыненне існавання такой дзяржавы.

45

Президент Украины Леонид Кравчук (слева), Председатель Верховного Совета Белоруссии Станислав Шушкевич (в центре) и Президент России Борис Ельцин (2 справа) после подписания Соглашения о создании Содружества Независимых Государств в Беловежской пуще.

30 студзеня 1992 – Беларусь была прынятая ў сябры Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (АБСЭ).

8 верасня 1992 – Беларускае згуртаванне вайскоўцаў арганізавала ў Менску на Пляцы Незалежнасьці прыняцце прысягі афіцэрамі на вернасць Бацькаўшчыне. У той дзень склалі прысягу 1135 чалавек.

8 ліпеня 1993 – У Менску пачаўся Першы з’езд беларусаў свету (доўжыўся 8-10 ліпеня).

 З'ёзд Беларусаў1

З'ёзд Беларусаў

15 студзеня 1994 – У Менск з афіцыйным візітам прыехаў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Адбыліся яго сустрэчы з кіраўнікамі дзяржавы Станіславам Шушкевічам, Вячаславам Кебічам, а таксама прадстаўнікамі апазіцыі – Зянонам Пазьняком і Аляксандрам Дабравольскім. Клінтан таксама наведаў Курапаты.

46

13 лютага 1994 – У Лілехамэры (Нарвегія) Беларусь як суверэнная дзяржава пад бел-чырвона-белым сцягам дэбютавала на алімпіядзе – зімовых гульнях. У выніку па  колькасці медалёў (два срэбных) заняла 12-е месца з 67 краін-удзельнікаў.

47

15 сакавіка 1994 – У Менску на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

48

8 кастрычніка 2015 – Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч абвешчана лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

49

Як бачна з гэтай храналогіі фактычна ўсе найбольш радасныя падзеі ў найноўшай гісторыі Беларусі прыпалі на пачатак дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя. За апошнія ж 20 год пазітыўныя эмоцыі ў беларускіх патрыётаў выклікалі хіба што асобныя поспехі і дасягненні спартоўцаў ды пэўныя культурніцкія набыткі. Пра найбольш жа змрочныя падзеі мы расказвалі раней.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]
  • Anonim

    Поспехі спартоўцаў, пра якія многія забыліся.

    20 кастрычніка 1994 г. – мінчанін Аркадзь Плакхін становіцца чэмпіёнам свету па шашках-64. Захоўваў гэтае званне да 1995 г.

    2 лістапада 2003 г. – чэмпіён Еўропы па шахматах сярод юніёраў да 14 гадоў мінчанін Сяргей Жыгалка выйграе і чэмпіянат свету ў той жа ўзроставай катэгорыі. Цікава, што ў тым юніёрскім чэмпіянаце, які ладзіўся ў Грэцыі, 3-е месца заняў цяперашні „дарослы” чэмпіён Магнус Карлсен. Пару дзён таму яны сустрэліся з С. Жыгалкам у сусветным чэмпіянаце па хуткіх шахматах (Берлін). У драматычнай барацьбе перамог нарвежац.

  • Anonim

    Я меў на ўвазе не „прасунутых”, а людзей, якія толькі тэлевізар глядзяць. Пра заваёвы нашых шахістаў і шашыстаў (напрыклад, пасля Плакхіна двойчы чэмпіёнам свету быў Андрэй Валюк) па БТ – у параўнанні з поспехамі Домрачавай – гавораць рэдка…

  • http://www.odnoklassniki.ru/profile/585024345616 Валентина Богданова

    Какое все живое и настоящее,; Присяга,приезд Клинтона..наши стяги и герб „Погоня”, гляжу и слезы наворачиваются..Казалось, нас ждет перспективное,демократическое будущее..

  • Anonim

    А мяне прыезд Клінтана неяк не грэе – рэальных станоўчых вынікаў ён не даў. На мой одум, перабольшана і значнасць такіх падзей, як прыём Беларусі ў АБСЕ, першы з’езд беларусаў свету. Больш важкім для ўмацавання незалежнасці быў, напрыклад, выпуск першых разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (25.05.1992). І, паважаная рэдакцыя, будзьце паслядоўнымі: калі выбары А. Л. 10.07.1994 – адна з найбольш змрочных падзей сучаснай гісторыі, то не варта ўсхваляць і прыняцце Канстытуцыі 15.03.1994, паводле якой адбыліся тыя выбары. Дарэчы, апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце пратэставала супраць зацвярджэння Канстытуцыі ў той дзень і ў той рэдакцыі.

Комментарии для сайта Cackle