13-гадовая школьніца ў Гомелі кінулася з сёмага паверха і засталася жывая



У Гомелі 13-гадовая школьніца, вучаніца 8-га класа, выпала з акна сёмага паверха шматкватэрнага дома і засталася жывая.

Інцыдэнт здарыўся ў мікрараёне Сяльмашаўскі 9 снежня. Дзяўчынку шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне, паведамілі БелаПАН ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

У бальніцы не сталі раскрываць даныя пра стан падлетка. У школе і аддзеле адукацыі адміністрацыі Чыгуначнага раёна адмовіліся каментаваць інцыдэнт. Неафіцыйна знаёмыя школьніцы распавялі, што яна пасварылася з маці, пакінула запіску ёй і сваёй сяброўцы, а затым выкінулася з акна.

Паводле інфармацыі знаёмых дзяўчынкі, яна прыйшла ў прытомнасць, яе жыццё ў бяспецы.

belapan.by