14 лістапада Сусветны дзень барацьбы з дыябетам



Міністэрства аховы здароўя пры ўзаемадзеянні з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў пятніцу, 14 лістапада, правядуць у краіне мерапрыемствы прысвечаныя Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам.

Цукровы дыябет самая распаўсюджаная хвароба беларусаў – звыш 250 тысяч грамадзян хворыя на дыябет. Па назіранням адмыслоўцаў, штогод яе выяўляюць у 10-12 тысяч беларусаў і тэмпы толькі ўзрастаюць.

У дзень барацьбы з дыябетам, медыкі заклікаюць прайсці абследаванне і сваякам хворага, паведаміў лекар Міхаіл Чуйко:

– Дыябет з’яўляецца спадчынным захворваннем, такім чынам тыя пацыенты ў якіх ёсць сваякі хворыя на цукровы дыябет, хаця б раз на год павінны праверыць свой узровень цукара ў крыві. Другім кантынгентам рызыкі гэтай паталогіі з’яўляюцца хворыя з гіпертанічнай хваробай. Далей фактар узросту – сярод пацыентаў хворых на цукровы дыябет пераважаюць асобы старэйшыя за 40-50 гадоў.

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце 400 мільёнаў людзей хворыя на дыябет і да 2015 году гэтая лічба дасягне паўмільярда.

Беларускае Радыё Рацыя