15-гадовы школьнік з Мазыра „замініраваў” менскі аэрапорт



Справай па ч. 1 арт. 340 КК (заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку) скончыўся для школьніка з Мазыра жарт па тэлефоне.

SONY DSC

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, вечарам 22 мая кампанія непаўналетніх сядзела ў альтанцы і адзін з падлеткаў папрасіў у знаёмай скарыстацца мабільным тэлефонам. Ён патэлефанаваў на нумар 101 і паведаміў, што замініраваны мінскі аэрапорт. Падлетак запатрабаваў мільён даляраў і верталёт, пагражаючы, што ў выпадку адмовы праз некалькі хвілін аэрапорт узарвецца. Мазырская міліцыя хутка выявіла таго, хто тэлефанаваў.

[manual_related_posts]