15 новых месцаў адпачынку



Дзякуючы праграме тэхнічнай дапамогі ў межах міжнароднага праекта транспамежнай супрацы Латвія – Літва – Беларусь уздоўж ракі Нёман абсталявана 15 месцаў адпачынку для турыстаў. Акрамя гэтага, каля 10 месцаў адпачынку абсталяваныя ў ваколіцах Аўгустоўскага канала, што, на думку намесніка старшыні грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі  турыстычна–спартовы саюз” Сяргея Каляды, дае новыя магчымасці для паўнавартаснага адпачынку ўсім жадаючым наведаць Прынёманскі рэгіён:

–  Калі чалавек выходзіць на бераг адпачыць, ён ужо мае ўмовы. Сюды можна прывезці гарачую ежу. Напрыклад, у мінулым годзе не ўсе дзеці маглі даплысці, таму іх трэба было здымаць. І тут неабходна мець магчымасць пад’езду і г.д. Таму гэта і камфорт, і бяспека.

З пачатку траўня на Аўгустоўскім канале, непадалёк шлюза “Дамброўка”, распачнуць працу велапракат, новыя дзіцячыя пляцоўкі і аўтакемпінг. Свабодная эканамічная зона “Гроднаінвест”, у структуру якой уваходзіць Аўгустоўскі канал, прапануе інвестарам больш за 50 пляцовак для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота tours-tv.com

[manual_related_posts]