16-ці гадовых гарадзенцаў двойчы збілі міліцыянты. Адзін з іх – у шпіталі



16-ці гадовых гарадзенцаў двойчы збілі міліцыянты – пасля чаго даставілі ў ізалятар. Бацькам патлумачылі, што „супраціўляліся”. Здарылася гэта „сярод белага дня”: а 17-ай гадзіне 11-га жніўня на вуліцы Пралетарскай Гародні. Цяпер адзін з трох – у шпіталі. 

Валеры Сідаровіч кажа пра свайго сына – аднаго з трох збітых тузінам АМАПаўцаў.

– Як вынік, разбіты твар. На правай сківіцы бачна структура накаленніка амонаўца. Плямамі пайшло і з’явіліся такія пупурышкі. То бок, бачная структура накаленніка. Калі ён ляжаў, яму заламалі рукі. Ён ляжаў на зямлі. Яго білі дубінкай. А калі пачалі падымаць, амонавец з калена ўдарыў у сківіцу. Мы сёння едзем на судмедэкспертызу.

Гэтым дзецям давялося перажыць моцны шок. Да таго ж,  нападзенне АМАПАуцаў не мела падставаў: хлопчыкі няемаюць шкодных звычак. У выніку – адзін апынуўся ў шпіталі, а дваіх бацькі вязуць на судмедэкспертызу. Апрача таго АМАПаўцы размалявалі ім твары. Цяпер акалічнасцямі збіцця і затрымання непаўнагадовых заняўся Следчы Камітэт.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя