162-і дзень пратэстаў у Беларусі
Нягледзячы на вялікія маразы, беларусы па ўсёй краіне выйшлі на 162-і дзень бесперапынных пратэстаў.
Жыхары Берасця запісалі відэа ў падтрымку Ігара Лосіка:
Гародня. Па інфармацыі журналістаў, сярод чатырох затрыманых сёння – генеральны дырэктар СТАА «Квинфуд» Валер Загорскі. Цяпер вядомы бізнэсмэн і мецэнат знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Гародні. Па інфармацыі «Белсату», Загорскага забралі за «няправільную» маску на твары – на ёй была выява «Пагоні».
Менск. Жыхары раёна парку Чалюскінцаў перадаюць прывітанне ўсёй Беларусі: «Мы выходзім кожны дзень. Жыве Беларусь ».
Акцыя супраць правядзення ЧС–2021 па хакеі ў Беларусі прайшла ў Віцебску.
Жыхары Менска выйшлі на марш з бел–чырвона–белымі сцягамі ў раёне вуліцы Танка.
Акцыя ў Пружанах.
* * *
У Гародні вядома пра мінімум чатырох затрыманых на Савецкай вуліцы. Затрымліваў АМАП, паведамляе belsat.
У Менску ля стыхійнага мемарыялу загінулага ў першыя дні пратэстаў Аляксандра Тарайкоўскага (каля станцыі метро „Пушкінская”) затрыманыя Кацярына Тарэлкіна і Анастасія Калашнікава. Таксама ў сталіцы затрыманы Павел Гірыс, паведамляе spring96.org.
Анастасія Калашнікава – фельчарка выязной брыгады, шматразовая чэмпіёнка і прызёрка чэмпіянату Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу, прызёрка міжнародных турніраў.
* * *
У Кобрыні ў маршы паўдзельнічаў і Дзед Мароз.
Гародня. У цэнтры горада на вуліцы Савецкай людзі скандуюць: „Жыве Беларусь!”
Сёмкава. Жыхары аграгарадка на маршы з бел–чырвона–белымі сьцягамі.
Берасце. Выйшлі на шпацыр жыхары раёна Кавалёўка. Яны скандуюць: „Менск, мы з вамі!”
Прабежка з бел-чырвона-белымі сцягамі прайшла сёння пад Менскам.
Менск. Так упрыгожылі горку на Заслаўскай.
Людзі выйшлі на акцыю пратэсту ў мікрараёне Усход.
У Брылевічах людзі выйшлі на гаўбцы з бел–чырвона–белымі сцягамі і прачыталі верш Янкі Купалы.
Наваградак перадае прывітанне ўсім вольным беларусам.
У Менску з самай раніцы ўжо выйшлі на шпацыр жыхары Трактарнага пасёлка, Велазавод, Шарыкі і Бараўляны.
Жыхары Бараўлян скандуюць: „Жыве Беларусь!”
Партызаны Воршы выйшлі падтрымаць Паўла Севярынца, Ігара Лосіка ды іншых палітычных вязняў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
Нягледзячы на мароз ніжэй за –20°С, ноччу беларусы ладзілі акцыі пратэсту і салідарнасці. Акцыю ў Менску зладзілі ў самым цэнтры, ля Палацу Спорту; на супольны марш выйшлі жыхары менскіх Малінаўкі, Паўднёвага Захаду, Брылевічаў, Міхалова і Шчомысьліцы; свае маршы правялі раёны Чкалаўскі, Лебядзіны і Курасоўшчына; невялікую акцыю зладзілі жыхары вуліц Антонаўская-Захарава-Пуліхава. Таксама на акцыі выходзілі ў віцебскім Білева; у Воршы; у Замасточчы, што ў Менскім раёне. А ў Гомелі быў адзіночны пікет.