17 верасня ў Берасці нагадалі пра КПЗБ



17 верасня берасцейцам прадставілі транспарант мясцовага акружнога камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

Экспанат выстаўляецца ў межах праекта “12 артэфактаў” у зале Берасцейскага абласнога краязнаўчага музея. 9-е па ліку мерапрыемства з цыкла адкрывала загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела ўстановы Ніна Кірылава:

– Гэта ўнікальны прадмет больш чым з 90-гадовай гісторыяй. Прадмет, які ўснуе ў адзіным экземпляры і які ствараўся ў падпольных умовах пад страха арышту. Гэта транспарант берасцейскага падпольнага акружнога камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. І зараз мы з вамі пабачым гэты рарытэт.

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) – партыя якая дзейнічала ў міжваеннай Польшчы ў 1923-1938 гадах. На захадзе Беларусі дзейнічала 7 акруговых камітэтаў, сярод якіх і Берасцейскі. Разам з іншымі беларускімі партыямі і арганізацыямі вяла партызанскую барацьбу, накіраваную супраць Польшчы, займалася выдавецкай і грамадска-палітычнай дзейнасцю.

Транспарант з надпісам на мове арыгінала: “Камунистычная партыя Заходняй Беларусі Бересцкі акружны камітет” будзе выстаўлены ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі да 24 верасня ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце