177 гадоў таму нарадзіўся Кастусь Каліноўскі



Лідар нацыянальна-вызвольнага паўстання ў Беларусі і Літве нарадзіўся 2 лютага 1838 года.

Бацькам Кастуся Каліноўскага быў беззямельны шляхціц з Гародні, уладальнік невялікай ткацкай мануфактуры Сямён Каліноўскі. Маці, Вераніка Рыбінская, памерла, калі сыну было ўсяго 5 гадоў.

Будучы лідар паўстанцаў нарадзіўся ў маёнтку Мастаўляны на Гарадзеншчыне. У 1862-1863 гадах Каліноўскі кіраваў выданнем і распаўсюдам «Мужыцкай праўды» – першай нелегальнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове.

Узначаліўшы ў 1863 паўстанне супраць расейскіх уладаў у Беларусі і Літве, Каліноўскі выступіў за шырокае далучэнне да барацьбы сялянаў, за распаўсюд паўстання на ўсход і на поўнач – на тэрыторыю Расеі.

Асуджаны на смерць, Каліноўскі працягваў барацьбу, звяртаючыся да народа з «Лістамi з-пад шыбеніцы».

У іх ён заклікаў не прызнаваць расейскую ўладу і ваяваць «за свайго Бога, за сваё права, … за сваю Радзіму”.

Кастуся Каліноўскага пакаралі смерцю ў Вільні ў 1864 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]