18-гадовы берасцеец загінуў катаючыся на капоце



У Камянецкім раёне пад коламі „Мазды” загінуў 18-гадовы берасцеец.

Як паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, смяротнае ДТЗ адбылося 2 ліпеня каля 1.30 у вёсцы Навасёлкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 19-гадовы мясцовы жыхар, які кіраваў „Маздай”, перавозіў на капоце свайго 18-гадовага прыяцеля. На вуліцы Леніна кіроўца наехаў на маладога чалавека, які ўпаў з капота на праезную частку дарогі. Ад атрыманых траўмаў той памёр на месцы.

Устаноўлена, што 19-гадовы вясковец ніколі не меў пасведчання кіроўцы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

belapan.com