19 снежня – Міжнародны дзень дапамогі бедным



Міжнародны дзень дапамогі бедным адзначаецца кожны год 19 снежня. У 2019 годзе гэтую дату спраўляюць 25 раз. У гэты дзень прыцягваецца ўвага грамадскасці да рашэння праблемы беднасці.

Беларусь адносіцца да бедных краін. І хоць Беларусь лічыцца сацыяльнай дзяржавай, бедныя выжываюць самі па сабе як могуць, – кажа пенсіянерка з Бярозы Ганна Амельянчук:

– Пенсія – 317 рублёў. З гэтай пенсіі трэба заплаціць усе камунальныя паслугі. Газ дарагі вельмі, свет. І вось, што з той пенсіі застаецца – на хлеб, малако, масла, на тыдзень раз сардэльку, можа, якую купіш. А перад самай пенсіяй ужо выжываеш. А таблеткі як купіш, то – ай-яй-яй! Апранаемся ў асноўным у сэканд-хэндзе, і тое на зніжкі глядзім.

Паводле Ганны Амельянчук, не нашмат лепш жывуць у Бярозе і тыя, хто яшчэ працуе. Таму кіраўніцтву дзяржавы павінна быць вельмі сорамна. Жанчына лічыць, што Аляксандру Лукашэнка прыйшоў час сысці.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя