191-ы дзень акцый пратэсту



У Беларусі 191-ы дзень працягваюцца акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

У Менску і іншых населеных пунктах Беларусі 14 лютага праходзяць лакальныя маршы і акцыі салідарнасці.

Акцыі прыхільнікаў пераменаў прайшлі ў Заводскім і Савецкім раёнах Менска, а таксама ў мікранаёнах Чыжоўка, Усход, у раёне менскіх вуліц Антонаўская – Захарава – Пуліхава, Ангарская, Маякоўскага, парку Дружбы народаў.

Акцыі салідарнасці таксама правялі жыхары пасёлка Хацежына, Ратамка пад Менскам.

Акцыі пратэсту прайшлі ў Баранавічах, Горадні, Жодзіне, Заслаўі, Ракаве, Смаргонях.

Беларускае Радыё Рацыя