2 гады «хіміі» за каментар на адрас кобрынскага падпалкоўніка



Беларусаў працягваюць пераследаваць за іх грамадзянскую пазіцыю. У судзе Гарадзенскага раёна 25 студзеня разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да Пятра Анісімовіча, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамляе «Вясна». У якасці пацярпелага выступаў на той момант намеснік начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадрах падпалкоўнік міліцыі Віктар Турчыновіч.

Згодна з абвінавачаннем, Анісімовіч у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пакінуў пад фотаздымкам пацярпелага і яго звесткамі каментар «дзярмо». У выніку, суддзя Жана Сафарэвіч прысудзіла абвінавачанаму два гады «хіміі» і пастанавіла выплаціць 1000 рублёў маральнай кампенсацыі міліцыянту.

[manual_related_posts]