2 лютага – дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага



182 гады таму, 2 лютага 1838 года нарадзіўся Вінцэнт Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі. Лідар беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў з’явіўся на свет у вёсцы Мастаўляны.

У наш час Кастусь Каліноўскі лічыцца адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце. Падрабязней кажа доктар гістарычных навук Леанід Ермаковіч:

– Ён быў па-сутнасці ў нашай айчыннай гісторыі першы барацьбіт за нацыянальныя інтарэсы свайго народа. Ніхто да яго не вылучаў ідэю барацьбы за інтарэсы менавіта ліцвінаў-беларусаў. Каліноўскі першы вылучыў гэтую ідэю. Змаганне за нацыянальныя інтарэсы азначае, перш за ўсё, барацьбу за нацыянальную свабоду і незалежнасць. А як можна дамагчыся гэтай нацыянальнай незалежнасці? Толькі шляхам барацьбы.

Кастусь Каліноўскі быў павешаны 22 сакавіка 1864 году ва ўзросце 26-ці гадоў на плошчы Лукішкі ў Вільні, па рашэнні расейскіх уладаў. Яго парэшткі ды іншых удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў выявіліся некалькі гадоў таму на гары Гедыміна ў сталіцы Літвы, на месцы, дзе некалі знаходзілася царская крэпасць. 22 лістапада ў Вільні адбылося  ўрачыстае пахаванне Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. Аддаць даніну павагі яму можна ў калумбарыі на могілках Росы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя