20% насельніцтва ў Берасцейскай вобласці вакцыянавалася ад каранавіруса



Каля 230 тысяч – такая колькасць чалавек у берасцейскай вобласці атрымала вакцыну ад каранавіруса. Гэта прыкладна 20% ад агульнай колькасці жыхароў рэгіёну:

На дадзены момант прышчэпку ад ковід-19 у абласным цэнтры можна зрабіць у 13 месцах. Гэта паліклініка №1 па вуліцы Вараўскога, філіал №1 берасцейскай гарадской паліклінікі №1, лячэбна-дыягнастычны корпус №2 берасцейскай гарадской паліклінікі №1, паліклініка №2 па вуліцы Бялова, паліклініка №3 па вуліцы Жукава, паліклініка №6 па вуліцы Лакціёнава, гандлёвых цэнтрах Варшаўскі і Карона.

Дадаткова вакцынуюць ад каранавіруса ў берасцейскай цэнтральнай паліклініцы, у філіяле №1 берасцейскай цэнтральнай паліклінікі, берасцейскім рынку па вуліцы Карбышава, на рынку Лагуна і ў берасцейскай гарадской бальніцы №2.

У якасці вакцыны пераважна прапануецца расейская – Спадарожнік V, але ў некаторых установах аховы здароўя ёсць у наяўнасці кітайская вакцына.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя