20-ць жыхароў Пінска прызнаныя палітвязнямі



На сённяшні дзень 20-ць жыхароў Пінска прызнаныя палітвязнямі, усе яны з’яўляюцца фігурантамі крымінальнай справы за ўдзел у стыхійным мітынгу пад гарадскім выканкамам у ноч з 9-га на 10-га жніўня. 14 пінчукоў-палітвязняў ужо судзяць, ім пагражае па шэсць гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму. Верагодна, аналагічны лёс чакае і астатніх.

 

„Колькасць фігурантаў “пінскай справы” істотна большая, але не ўсе людзі гатовыя да супрацоўніцтва”, – адзначае праваабаронца Алесь Рамановіч:

– Некаторыя людзі яшчэ нейкія апасенні выказваюць, што прызнанне і нейкая публічнасць можа паўплываць на вырак суда. Вось гэта асноўныя іхнія апасенні. Я нават размаўляў з адной маці, ну і вось менавіта такое абгрунтаванне ў іх. Страх, што менавіта чалавека прызнаюць палітвязнем, паўплывае на вырак суда, але гэта бязглуздзіца. 

Праваабаронец дадае, што дакладна вядома пра восем асобаў, якіх затрымалі напрыканцы сакавіка. Таксама ёсць непацверджаная інфармацыя, што арыштаваных удвая болей.

Беларускае Радыё Рацыя