20 жніўня ў Пінску будуць судзіць праваабаронцу Алеся Рамановіча
У Пінску ў чацвер, 20-га жніўня, адбудзецца суд над сябрам “Руху “За Свабоду”, праваабаронцам Алесем Рамановічам. Яго затрымалі яшчэ на мінулым тыдні, але пасля складання пратакола адпусцілі.
Паводле ягоных слоў, насамрэч суду няма чаго разглядаць:
– Справа ў тым, што пратакол складзены з парушэннямі. Калі нармальны суддзя, ён павінен нават не разглядаць гэтую справу, таму што ў пратаколе не пазначана месца і час адміністрацыйнага правапарушэння. Там ёсць толькі месца і час майго затрымання. У гэты час, дарэчы, ніякіх мітынгаў там не было.
Алесь Рамановіч дадае, што да суду міліцыянты могуць нейкім чынам “паправіць” пратакол. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Беларускае Радыё Рацыя
