Сацыял-дэмакраты Берасця склалі план дзейнасці



Пашыранае паседжанне прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшло ў Берасці. Асноўнай тэмай сустрэчы стала выпрацоўка стратэгічнага плана партыйнай структуры на бліжэйшыя тры гады.

Першы намеснік рэспубліканскага кіраўніка партыі Ігар Маслоўскі адзначыў, што ўдалося прыйсці да агульнага меркавання адносна далейшага развіцця структуры:

– Мы даволі плённа папрацавалі на працягу гэтых двух дзён, таму што кожны сябра прэзідыума меў хатняе заданне, свой кавалак працы, які прэзентаваў на паседжанні, і таму праца абывалася лёгка, прадуктыўна і паспяхова.

„Фактычна мы выпрацавалі асноўныя мэты і задачы, склалі план дзейнасці амаль што да правядзення парламенцкай кампаніі ў Беларусі“, – дадаў палітык.

Беларускае Радыё Рацыя