21 лістапада – Сусветны дзень тэлебачання



У Беларусі першыя выпрабавальныя тэлевізійныя перадачы пачаліся 1 студзеня 1956 года ў Менску. Але масавым тэлебачанне ў Беларусі стала значна пазней. Са з’яўленнем тэлевізараў свой вольны час нашы грамадзяне бавілі ля блакітных экранаў, безумоўна, пры поўным даверы да пачутага і ўбачанага. Таму аказаліся ў бальшыні непадрыхтаванымі да таго, каб адрозніваць праўду ад ідэалагічных штампаў, апошнімі часамі вельмі ілжывых і жорсткіх, кажа грамадскі актывіст з Баранавіч Мікалай Падгайскі:

– Беларускае тэлебачанне, таксама як і расейскае тэлебачанне, катэгарычна пазбягаю. Бо беларускае тэлебачанне – халуйскае.

– Шмат прапагандысцкіх, прарасейскіх перадач. Якія настолькі забіваюць мазгі беларусам, што яны забываюць пра тое, што яны беларусы.

– “Белсат” гляджу. Хакейныя трансляцыі па “Беларусь 5”. Больш нічога не гляджу – ілжывая інфармацыя. Праўды няма.

Сусветны дзень тэлебачання быў абвешчаны ў сакавіку 1998 года Генеральнай асамблеяй ААН. Дзяржавам свету прапанавалі адзначаць гэты дзень, абменьваючыся тэлевізійнымі праграмамі, прысвечанымі такім праблемам як мір, бяспека, эканамічнае і сацыяльнае развіццё і пашырэнне культурнага абмену.

Беларускае Радыё Рацыя

Фото: Reuters