22 красавіка адбудзецца суд над Змітром Бекалюком
10 месяцаў таму
Ужо сёння, 22 красавіка, адбудзецца суд над адным з лідараў пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода Змітром Бекалюком.
Судовае паседжанне пачнецца а 15-00 у судзе Ленінскага раёна горада Берасця, — распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Ён папрасіў адваката, ён прасіў часу тыдзень, яму далі час да серады, было яшчэ адно хадайніцтва – ён прасіў каб прадаставілі відэазапіс з дзяжуркі, на якім бачна, што яму не давялі ягоныя правы. Але ў гэтым яму адмовілі, а першае задаволілі, але на сераду.
Эксперт у галіне права не выключае, што Змітру Бекалюку таксама дадуць пятнаццаць сутак арышту па артыкуле 23.34, а менавіта — удзел і арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце