22 верасня – Сусветны дзень без аўтамабіля
У Беларусі гэты дзень адзначаецца з 2008 года, яго мэта – звярнуць увагу грамадзян на якасць паветра ў гарадах.
Эколагі прапануюць людзям у гэты дзень адмовіцца ад асабістага аўто, скарыстацца грамадскім транспартам або ўвогуле прайсціся да працы пешшу. Мы запыталіся ў жыхароў Глыбокага, ці складана ім адмовіцца хаця б на дзень ад аўтамабіля і такім чынам падтрымаць экалагічную акцыю.
– Шмат справаў, і паўсюль паспець без аўтамабіля проста нерэальна.
– Не складана, толькі гледзячы якая нагрузка разлічана на дзень.
– Можа было б прыняць удзел, перадусім дзеля экалогіі, навакольнага асяроддзя.
– Складана – школа, садок.
– Гэта немагчыма, я бачу па знаёмых людзях. 300 метраў да магазіну едуць на аўтамабіле.
– Я з вёскі, мне неабходны аўтамабіль. Вось трэба ў горад пад’ехаць запасную частку купіць, я еду на машыне. А ў горадзе, я думаю, навошта той аўтамабіль. Менш было б руху на вуліцах і лепей было б.
Як выказалася большасць рэспандэнтаў, адмовіцца ад машыны на дзень не цяжка, а вось на месяц і болей – гэта складана. Бо да добрага хутка прывыкаеш,- кажуць шматлікія жыхары Глыбокага. У Беларусі на дадзены момант на кожную тысячу беларусаў прыходзіцца больш за 300 асабістых аўтамабіляў.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]