2/3 расейцаў лічаць, што іх краіна ніколі не была агрэсарам
Паводле сацыялагічнага даследавання, праведзенага незалежным цэнтрам Юрыя Левады, выходзіць, што 82% расейцаў лічаць, што Захад вядзе супраць Расеі варожую палітыку. А 66 % сцвярджаюць, што Расея ніколі ні на каго не нападала.
55 % апытаных лічаць, што праява варожай палітыкі Захаду да Расеі — гэта санкцыі, уведзеныя пасля анексіі Расеяй Крыма, а 44% лічаць, што варожасць праяўляецца у інфармацыйнай вайне супраць Крамля, якую вядзе Захад.
У сацыялагічным даследаванні было апытана 1600 чалавек з усёй краіны.
Захад спрабуе прыбраць Пуціна:
27 % апытаных мяркуюць, што заходнія краіны спрабуюць змяніць рэжым Уладзіміра Пуціна на іншы, больш карысны для сябе, а таксама спрабуюць навязаць расейцам чужыя ім вартасці і культуру.
Каля паловы апытаных вераць, што Захад баіцца ваеннай магутнасці Расеі і хоча прыбраць да рук натуральныя багацці іх краіны.
25% — лічаць, што Захад папросту зайздросціць Расеі.
2/3 апытаных лічаць, што Расея ніколі не была ні агрэсарам ні ініцыятарам канфліктаў з іншымі краінамі, 26 % лічаць сваю краіну — ахвярай канфліктаў. Паводле цэнтра Левады з такімі цвярджэннем нязгодныя 7% апытаных, а 12% ня лічаць, што Захад вядзе варожую палітыку ў дачыненні да Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn24