25 сакавіка Івану Шэгу споўнілася б 65



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведалі слонімскія гарадскія могілкі і ўсклалі кветкі на магілу свайго земляка Івана Шэгі, якога 3  кастрычніка 2016 года не стала. 25 сакавіка Івану Шэгу споўнілася б 65 гадоў з дня нараджэння. Слова пра свайго земляка сказалі Віктар Марчык і Алесь Масюк.

 

Іван Шэга быў вядомым доктарам і грамадскім дзеячам на Слонімшчыне. Ён заснаваў недзяржаўную ўстанову “Шэгамедкансульт”, быў каардынатарам Слонімскага грамадскага цэнтра, дэпутатвам райсавета. У апошнія дваццаць гадоў Іван Шэга актыўна займаўся палітыкай, з’яўляўся сябрам Сойма партыі БНР. Свае разважанні і думкі пра лёс краіны ён выказаў у кнізе “Пра краіну і пра нас” (Менск, 2016).

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара