25 сакавіка павінна быць дзяржаўным святам
Слонімскія сябры аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» распачалі збор подпісаў пад зваротам, каб дзень 25 сакавіка стаў у Беларусі дзяржаўным святам.
Па словах грамадскага актывіста БХД Івана Бедкі, ужо сабрана каля 30 подпісаў. Збор подпісаў працягваецца, а потым усе яны будуць адпраўлены ў адміністрацыю прэзідэнта.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
