27-га студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту



У музеі гісторыі габрэйства Гарадзеншчыны, што існуе пры мясцовай харальнай сінагозе, праходзяць тэматычныя экскурсіі, прысвечаныя гэтаму трагічнаму дню.

Паводле старшыні Рады габрэйскай рэлігійнай абшчыны Гародні Барыса Квяткоўскага, Гародня была адным з шэрагу беларускіх гарадоў, што найбольш пацярпелі ў час Халакосту:

 – Гародня налічвала да вайны 29 000 габрэйскага насельніцтва І ў жывых засталося 108 чалавек па ўсім свеце. Як мы даведаліся пра тое, што адбывалася тут на тэрыторыі Гарадзеншчыны? Ад тых, хто застаўся ў жывых. Іх было не шмат. Гэты тыя, каму ўдалося выскачыць з вагону, калі цягнік рухаўся да канцлагеру, і дабегчы да партызанскага атраду. Такім стаў Рыгор Хасід. Былі выпадкі, калі бацькам удалося выкінуць свайго дзіцёнка праз вакно вагона, адагнуўшы металёвы дрот, і, ўпаўшы ў снег дзіця рухалася да жытла. 

Паводле Барыса Квяткоўскага, габрэі змагаліся ў гета па ўсёй Гарадзеншчыне, ствараючы па меры магчымасці рух супраціву, а тыя, якім атрымалася ўцячы – ішлі ў партызанскія атрады, якіх на тэрыторыі рэгіёну існавала больш за дзясятак.

kv68

kv71

Беларускае Радыё Рацыя