27 верасня ў Берасці – „Мова Нанова” на тэму „Інтэрнет”



27 верасня ў Берасці адбудуцца чарговыя заняткі па вывучэнню беларускай мовы „Мова Нанова”.

Родная мова шырока распаўсюджана на сайтах беларускіх арганізацый і навінных рэсурсах, а ў сацсетках ёй карыстаюцца куды болей, чым на вуліцах. Таму на гэты раз вядоўцы падрыхтавалі тэму „Інтэрнэт”.

Чым яшчэ парадуюць на занятках вядоўцы распавядае адзін з арганізатараў бесплатных курсаў Вольга Малафеечава:

Часта людзі, якія перапісваюцца па-беларуску, скардзяцца на тое, што ў іх няма беларускамоўнай раскладкі на тэлефоне. Усім падрабязна распавядзем, якую прыладу трэба спампаваць і ўсталяваць, каб такой праблемы не ўзнікала, і ў кожнага было сапраўднае “ў” нескладовае ды „і” з кропачкай.

Трэба адзначыць, што кожныя заняткі курсаў наведваюць больш за 50 чалавек рознага ўзросту. Арганізатары запрашаюць усіх, хто цікавіцца роднай мовай і хоча пачаць размаўляць на ёй абавязкова прыходзіць і запрашаць сяброў.

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]