28 кастрычніка публічна абвесцяць прысуд па справе Эдуарда Пальчыса
Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса абвесцяць публічна. Абвяшчэнне прысуду, нават калі справа разглядалася ў закрытым працэсе, адбываецца публічна. Пра гэта прэс-службе ГА „БАЖ” паведаміла памочнік старшыні Менскага гарадскога суда Анастасія Шыльвяш. Прысутнічаць на абвяшчэнні прысуду можа любы паўнагадовы грамадзянін.
Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса абвесцяць у пятніцу, 28 кастрычніка, а 10-й раніцы ў Менскім гарадскім судзе.
Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару
Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.
Праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]