3 ліпеня ў Воршы: гарэлку і віно – можна, а каньяк, піва і шампанскае – не



Металашукальнікі, міліцыянеры і шашлыкі – традыцыйныя прыкметы дзяржаўных святаў. У “святочную зону” – трапляеш толькі праз металашукальнік і міліцэйскі дагляд.

У гэтым годзе ў Воршы на святе з’явілася яшчэ адно дзіўнае абмежаванне – у той самай святочнай зоне, у якую трапляеш праз металашукальнік, можна піць гарэлку і віно, а каньяк, піва і шампанскае – нельга. Пра гэта паведамілі гандляркі. Але чаму нельга піць каньяк і можна піць гарэлку – так і засталося незразумелым.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя