30 аскепкаў дасталі з цела афіцера, які выратаваў салдата



Мы ўжо паведамлялі, што ў Слонімскай 11-й асобнай механізаванай брыгадзе на занятках па агнявой падрыхтоўцы адбылося здарэнне, падчас якога мог загінуць салдат. Выконваючы практыкаванні па кіданні ручной баявой гранаты, у вайскоўца тэрміновай службы яна нечакана выпала з рук. Граната ўпала ў акоп.

У гэтае імгненне кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Аляксей Харламаў паспеў у лічаныя секунты адцягнуць салдата ад акопа і закрыў яго сабою.

Старшы лейтэнант Аляксей Харламаў пасля гэтага трапіў у Слонімскую бальніцу. У яго з цела дасталі 30 дробных аскепкаў. Пасля гэтага афіцэра перавялі ў ваенны шпіталь у Менск. Там з яго цела таксама дасталі аскепкі, якія ўвайшлі больш глыбока. Паранены афіцер падлечваецца і хутка вернецца на службу ў Слонімскую 11-ю асобную механізаваную брыгаду.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Мinsknews.by