30 гадоў сімвалічнаму перапахаванню Івана Луцкевіча на віленскіх могілках Росы



30 год таму на віленскім могілках Росы сімвалічна быў перапахаваны Іван Луцкевіч.

Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху Іван Луцкевіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1881 году ў Шаўлях (цяпер горад Шаўляй у Літве). Паходзіў з шляхетнага роду гербу “Навіна” з сям’і ўдзельніка паўстання 1863 году. Разам з сваім братам Антонам стаяў ля вытокаў нацыянальнага беларускага адраджэння, якое пазней было названа “нашаніўскім перыядам”.

Іван Луцкевіч цяжка хварэў на сухоты. Яго каханая Юліяна Мэнке ў 1919-ым змагла завезці яго на курорт у польскае Закапанэ, але было ўжо позна. Памёр 20 жніўня 1919-га ў Закапаным (Польшча).

Магілу Івана Луцкевіча выкраслілі з рэестраў прыблізна ў 1963-м. У 1991-м годзе беластоцкі гісторык Алег Латышонак прывёз у Вільню ўмоўную жменю зямлі з могілак у Закапанэ, на якіх быў пахаваны Іван Луцкевіч. Сімвалічнае яго перапахаванне адбылося на віленскіх могілках Росы 18 траўня 1991 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Алеся Аркуша