30 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і „Пагоня” сталі дзяржаўнымі сімваламі



Роўна 30 гадоў таму – 19 верасня 1991 – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб змене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сцягам – бел-чырвона-белы сцяг. Але пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам, ён правёў 14 траўня 1995 года рэферэндум і дамогся адмены вераснёўскай пастановы 1991 года.

Тым не менш, у 2007 годзе герб Пагоню ўлучылі ў дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, а ў 2009 годзе яна стала афіцыйным гербам Віцебскай вобласці. У 2020 годзе герб Пагоня разам з бел-чырвона-белым сцягам сімвалізавалі пратэст супраць фальсіфікацыяў выбараў, гвалту і беззаконня ў Беларусі.