30 гарадзенскіх журналістаў падпісалі зварот у абарону сваіх калег
30 гарадзенскіх журналістаў падпісалі зварот у абарону сваіх калег Аляксандра Дзянісава і Аляксея Кайрыса, якім пагражае крымінальны пераслед за сюжэт на тэлеканале „Белсат”, паведамляе baj.by.
У панядзелак, 23 ліпеня, у кватэрах журналістаў міліцыя забрала камп’ютары, мабільныя тэлефоны, відэакамеру і электронныя носьбіты інфармацыі.
У звароце да ўладаў, у прыватнасці, гаворыцца: патрабуем вярнуць ўсю канфіскаваную тэхніку. Мы лічым абуральнымі ператрусы ў бацькоў журналістаў і разглядаем гэта як ціск праз сям’ю. Ціск на журналістаў мае адкрыты характар запалохвання і шантажу і супярэчыць нормам Канстытуцыі, нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне забеспячэння свабоды распаўсюду інфармацыі”, – гаворыцца ў звароце.
