350-годдзе абраза Маці Божай Кангрэґацкай будзе адзначацца ў Гародні 2-3 жніўня



Лічыцца, што гэты цудадзейны абраз ахоўвае ўсіх жыхароў гораду. Раніцай трэцяга жніўня вернікі плануюць правесці працэсію, якая адбылася 350 гадоў таму, згодна гістарычным апісанням.

Кажа пробашч катэдры святога Францішка Ксаверыя, ксёндз Ян Кучынскі:

 – Толькі копію будзем несці. Хочам паўтарыць, каб у нас гэтая працэсія была падобная да той, якая была ў 1664 годзе. Вядома, гарматы страляць не будуць. Мы хочам узяць каня, каб менавіта на гэтай павозцы маладыя хлопцы трымалі гэтую ікону. Такім чынам мы прывязем яе да Фары. Пасля імшы мы спяваем гімн, дзякуем Пану Богу за апеку Маці Божай – так як гэта был 350 гадоў таму назад учынена: Тадэум ляўдамус.

З другога жніўня вернікі ад самага ранку пачнуць няспынныя малітвы пры алтары Маці Божае Кангрэґацкай. Па завяршэнні ўрачыстасцяў у катэдры пройдзе канферэнцыя, прысвечаная абразУ.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя